Беларуска Наталля Марчанка трапіла ў сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы
Беларуская баскетбалістка Наталля Марчанка ўвайшла ў сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы. Лепшых гульцоў першынства вызначылі ўчора, пасля заканчэння фінальнага матча. Нагадаем, чэмпіёнамі Еўропы сталі расійскія баскетбалісткі,
віцэ-чэмпіёнамі – іспанкі, у беларускай зборнай – “бронза”.
Разам з
разыгрываючай нашай каманды Наталляй Марчанка ў сімвалічную зборную
патрапілі абаронца з Латвіі Анета Екабсоне, расіянкі: цэнтравая Марыя
Сцяпанава і нападаючая Вольга Арцешына.
Найбольш каштоўным гульцом
чэмпіянату кантынента была названая форвард зборнай Іспаніі Амая
Вальдэмора.
БелаПАН