Вы тут

Серыял пра Янку Купалу здымае рэжысёр кліпа "Как упоительны в России вечера"

Пробы на ролю Янкі Купалы.

“Беларусьфільм” пачынае здымкі 4-серыйнага фільма пра Янку Купалу. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам гістарычнай драмы пра трагічны лёс народнага паэта Беларусі будзе акцёр і рэжысёр Уладзімір Янкоўскі, вядомы найперш сваімі рэкламнымі ролікамі і музычнымі кліпамі для Анжалікі Агурбаш, гурта RAGE, праектаў "Кипелов" ("Я здесь"), "Белый орёл" ("Как упоительны в России вечера") і Макса Каржа ("Бессонница").

Працоўная назва фільма — “Пакуль будзе неба” — крыху перароблены радок з верша Янкі Купалы “Не загаснуць зоркі ў небе”. Верш, напісаны ў 1911 годзе і мае прысвячэнне газеце “Наша Ніва”. Пакладзены на музыку Міколам Янчуком і Міколам Равенскім, у першай палове ХХ стагоддзя ён выконваўся як беларускі гімн.

Аўтар сцэнару фільма “Пакуль будзе неба” — Алёна Калюнова. Яе папярэднія працы — фільмы “Ба-бу” (2013) і “Інсайт” (2009).

Кінапраекту прысвоены статус нацыянальнага фільма. Першы здымачны дзень запланаваны на 20 ліпеня.