Беларусаў стала болей на 280 чалавек

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2015 года склала 9 мільёнаў 481 100 чалавек і з пачатку года ўзрасла на 280 чалавек. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У першым квартале павялічылася нараджальнасць — на свет з’явілася 27 тысяч 812 дзяцей, а гэта на 122 болей, чым летась. А памёрла за тры месяцы 32 тысячы 551 чалавек — на 1 тысячу 240 болей, чым летась. Такім чынам, натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 4 тысячы 739 чалавек і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 1 тысячу 118 чалавек, або на 30,9%. Пры гэтым у Мінску цяпер жыве 1 мільён 937 900 чалавек.

Вельмі істотна павысіўся міграцыйны прырост — 5 тысяч 19 чалавек, а гэта болей чым удвая за леташні паказнік. У Беларусь прыбываюць у асноўным жыхары Расіі, Украіны і Казахстана.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі