Беларусам з "чорнага спісу" не дазволілі згуляць за "Урал" у РБ — "Трыбуна"

Ягор Філіпенка зноў на "Барысаў-Арэне"

Ягор Філіпенка зноў на "Барысаў-Арэне" / t.me/abffby/

Беларускім футбалістам з "чорнага спісу" Мінспорту Беларусі не дазволілі згуляць за "Урал" з Екацярынбурга на "Барысаў-Арэне", піша "Трыбуна". Стала вядома, чаму Ягор Філіпенка і Дзяніс Шчарбіцкі не змаглі выйсці на нядаўні матч са зборнай беларускай вышэйшай лігі.

Па інфармацыі спартыўнага выдання, пасля прыбыцця ў Беларусь "Уралу" перадалі, што згаданыя гульцы не павінны ўдзельнічаць у матчы з-за распараджэння міністра спорту Сяргея Кавальчука. Клубу нагадалі, што Філіпенка і Шчарбіцкі — непажаданыя персоны для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі

Пра перададзеную "Уралу" інфармацыю даведаўся старшыня Беларускай федэрацыі футбола Мікалай Шарснёў — ініцыятар прылёту ў РБ расійскай каманды і працiўнік "чорнага спісу". Па даных "Трыбуны", функцыянер сам звязаўся з "Уралам" і сказаў, што каманда можа выстаўляць на гульню ў Барысаве такі склад, які палічыць патрэбным (у тым ліку ўключаць у яго Філіпенку і Шчарбіцкага). Але ўжо ў дзень гульні "Уралу" патэлефанаваў хтосьці з Мінспорту РБ і "настойліва рэкамендаваў" выканаць ранейшае распараджэнне. Што было б у адваротным выпадку, не ўдакладнялася. Але пасля размовы ў расійскім клубе прынялі рашэнне выканаць патрабаванні былога ахоўніка Лукашэнкі.

Ну а беларускі трэнер "Урала" Віктар Ганчарэнка адразу ж адчуў, якая сітуацыя на яго радзіме.

На лета 2023-га ў "чорным спісе" Мінспорту было каля паўсотні футбалістаў. У чым іх "віна"? У 2020-м яны на відэа сказалі "Мы супраць гвалту!", і ім гэтага не могуць дараваць. З імі ці скасаваныя, ці не заключаныя кантракты. Той жа Дзяніс Шчарбіцкі з сакавіка па ліпень ўвогуле трэніраваўся з БАТЭ без кантракту. А пасля з'ехаў у Расію.

Беларускім футбалістам з "чорнага спісу" міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук прапанаваў запісаць і выкласці ў свае сацсеткі "пакаяннае" відэа. 

Беларусам з "чорнага спісу" не дазволілі згуляць за "Урал" у РБ — "Трыбуна"
Віктар Ганчарэнка / t.me/abffby/
Беларусам з "чорнага спісу" не дазволілі згуляць за "Урал" у РБ — "Трыбуна"
Заўзятары на трыбуне / t.me/abffby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі