Вы тут

Беларусам пачалі выдаваць шэнгенскія візы новага дызайну

Віза новага ўзору / TUT.by

Шэнгенскія візы новага ўзору сталі выдаваць некаторыя амбасады краін ЕС у Беларусі. У прыватнасці, Такія візы ўжо можна атрымаць у амбасадах Чэхіі ды Германіі, піша TUT.by.

Пра змену дызайну шэнгенскіх візаў стала вядома ў чэрвені 2017 года. Да таго яны не мяняліся каля 20 гадоў. Прычынай замены ў ЕС назвалі "сур'ёзныя інцыдэнты з падробкамі і махлярствам".

Новая шэнгенская віза адрозніваецца ад старой толькі з выгляду, дзейнічае яна абсалютна гэтак жа, як і папярэдняя.

Большасць амбасадаў краін шэнгенскай зоны пакуль працягваюць выдаваць візы старога дызайну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.