Вы тут

Беларуса затрымалі на мяжы з Украінай з запчасткамі для баявога верталёта

Камплектуючыя для баявога верталёта Мі-24 / СБУ Украіны​

Беларус паспрабаваў правезці ва Украіну запчасткі для баявога верталёта Мі-24 на суму ў 100 тысяч долараў. Камплектуючыя дэталі мужчына схаваў у асабістых рэчах. Як паведамляе unian.net, спасылаючыся на прэс-цэнтр Службы бяспекі Украіны, парушальніка затрымалі на пункце пропуску "Вільча" падчас мытнага дагляду. Дакументаў на запчасткі праваахоўнікі не выявілі.

Следчыя СБУ паведамілі беларусу аб падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага правапарушэння па артыкуле 333 КК Украіны (парушэнне парадку ажыццяўлення міжнародных перадач тавараў, якія падлягаюць дзяржаўнаму экспартнаму кантролю). У суд накіраваны абвінаваўчы акт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.