Беларуса з кілаграмам наркотыкаў затрымалі на вакзале ў Маскве

Беларуса з кілаграмам наркотыкаў затрымалі на вакзале ў Маскве

У Маскве на Ленінградскім вакзале транспартныя паліцыянты затрымалі непрацуючага 37-гадовага грамадзяніна Беларусі, паведамляе МУС Расіі.

Падчас дагляду ў мужчыны знайшлі пакет з парашком. Экспертыза выявіла, што гэта наркатычны сродак N-метылэфедрон (сінтэтычны наркотык, які можна залічыць у амфетаміны) агульнай масай каля кілаграма.

На беларуса пачалі крымінальную справу за перавозку наркотыкаў. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. 

На відэазапісе, зробленым расійскай паліцыяй, мужчына, якога называюць Аляксандрам, кажа, што прыехаў у Расію з Беларусі на заробкі. Мужчына распавядае, што прыехаў у Маскву 5 студзеня, хацеў працаваць кіроўцам. Знайсці працу ён не змог, таму пачаў шукаць праз інтэрнэт. Яму прапанавалі 50-60 тысяч расійскіх рублёў за тыдзень (каля 800-1000 долараў) за перавозку нейкага грузу. Мужчына згадзіўся зрабіць некалькі паездак, каб зарабіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі