Беларуса вызвалілі з рабства на цагляным заводзе ў Дагестане

Іх вызвалілі валанцёры арганізацыі "Альтэрнатыва", паведамляюць расійскія СМІ. Сярод вызваленых — адзін беларус, адзін украінец і два грамадзяніны Расіі.





Вядома, што працавалі яны ў рабстве да года. Бегчы баяліся — распавядалі, што спробы іншых завяршыліся вельмі дрэнна: "працадаўцы" выбілі хлопцам зубы.





Цяпер у "Альтэрнатывы" няма грошай на іх адпраўку дадому. Трэба сабраць 30 тысяч расійскіх рублёў, а зараз сабрана толькі 8 тысяч.





Дарэчы, гэта не першы выпадак вызвалення беларусаў з рабства ў Дагестане. Як раней паведамляла Еўрарадыё, у пачатку гэтага года з цаглянага заводу ў гэтай расійскай рэспубліцы былі вызваленыя чатыры грамадзяніны нашай краіны.



 

Фота — metronews.ru