Беларусь знаходзіцца на 157-м месцы па ўзроўню свабоды слова

У дакуменце адзначаецца, што ў многіх постсавецкіх краінах сітуацыя пагаршаецца. Беларусь займае 157-е месца (побач з Пакістанам), Расія — 148-е, Украіна — 126-е, Казахстан — 161-е месца.



Як інфармуе liga.net, лідыруе ў рэйтынгу Фінляндыя, якая захавала першае месца з мінулага года, за ёй ідуць Нідэрланды і Нарвегія. У нашай заходняй суседкі Польшчы 22-е месца.



Індэкс свабоды прэсы адлюстроўвае ступень свабоды, якой карыстаюцца ў 180 краінах свету журналісты, сродкі масавай інфармацыі. Таксама аналізуюцца захады ўладаў па забеспячэнні выканання прынцыпаў свабоды слова. У апошнім дакладзе згадваюцца рэпрэсіі ў Беларусі супраць тых, што выходзіць на вулічныя акцыі пратэсту, затрыманні незалежных журналістаў, пераслед выдаўцоў часопіса "Архэ" і супрацоўнікаў тэлеканала "Белсат", пазбаўленне ліцэнзіі аднаго з незалежных выдавецтваў.
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі