Беларусь займае 18-е месца ў свеце сярод экспарцёраў узбраенняў

Беларусь займае 18-е месца ў свеце сярод экспарцёраў узбраенняў

Беларусь займае 18-е месца ў свеце сярод экспарцёраў узбраенняў. Пра гэта ў праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў: “Мы займаем сціплае 18-е месца. Невялікая краіна, мы ўваходзім у топ-25 краін. А ўдзельнікаў больш за 100”.

Па словах Гурулёва, за год Беларусь прадала на экспарт узбраенняў на 1 мільярд долараў. Найбольш шчыльнае супрацоўніцтва з Расіяй і Кітаем. Айчынная прамысловасць арыентуецца на ўзбраенні, якія патрэбны беларускаму войску і запатрабаваны на знешнім рынку. Дарэчы, сёння ў Мінску закрыецца 8-я Міжнародная выстава ўзбраення і тэхнікі MILEX. На ёй сваю прадукцыю прадставілі каля 80 айчынных прадпрыемстваў і арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі