Беларусь закрываецца ад расійскай свініны

Прычынай называецца далейшы распаўсюд там афрыканскай чумы свіней (АЧС), перадае interfax.by. З названых абласцей Расіі забаронена ўвозіць жывых свіней, свініну, у тым ліку мяса дзікоў, прадукты перапрацоўкі, скурную, рогакапытную і кішэчную сыравіну, шчацінне, паляўнічыя трафеі, кармы. Забарона таксама распаўсюджваецца на ўжыванае абсталяванне для ўтрымання, забою і раздзелкі свіней.

Нагадаем, што ў самой Беларусі летась былі афіцыйна зафіксаваныя тры ачагі свіной чумы — на Гродзеншчыне і Віцебшчыне.

Фота — 112.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі