Беларусь выйграе ў Румыніі 2:1 пасля двух дзён матча Кубка Дэвіса

Пасля двух дзён матчу першага круга 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса Беларусь — Румынія нашы спартсмены вядуць у ліку — 2:1.

У першы дзень Ілля Івашка прайграў Адрыяну Унгуру — 2:6, 7:5, 5:7, 4:6, а затым Ягор Герасімаў перамог Марыуса Копіла — 6:3, 6:4, 6:4.

У суботу Максім Мірны і Яраслаў Шыла ў парным паядынку перамаглі тандэм Хорыя Тэкау / Марыус Копіл — 7:6 (7:3), 6:4, 6:7 (5:7), 6:4. Шыла выйшаў на корт замест Герасімава, якога заяўлялі ад пачатку, а Копіл замяніў Нікалаэ Фрунзу.

У нядзелю Івашка згуляе з Копілам, а Герасімаў — з Унгурам.

Пераможца матчу ў другім раундзе сустрэнецца з Аўстрыяй (гэта адбудзецца 7-9 красавіка), а той, хто пацярпеў паразу, будзе змагацца за захаванне месца ў групе.