Вы тут

Беларусь упала з 16 на 114 месца ў рэйтынгу бяспекі краін

АМАП / Еўрарадыё

Беларусь за год упала з 16 на 114 месца ў рэйтынгу бяспекі краін міжнароднай базы Numbeo. Усяго ў спісе 129 дзяржаў.

Цяпер па ўзроўні бяспекі наша краіна паміж Дамініканскай Рэспублікай і Кеніяй. Беларусь стала самай небяспечнай дзяржавай Еўропы.

У рэйтынгу аховы здароўя Беларусь на пачатак 2021 знаходзіцца на трэцім месцы з канца, паміж Іракам і Азербайджанам. Год таму наша краіна была на 59 месцы, сёння – на 90-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.