Беларус стаў пераможцам юніёрскага тэніснага турніру

У фінале парнага разраду беларус Іван Лютарэвіч і Джурабек Карымаў з Узбекістана адолелі партугальскі дуэт Фэліпэ Кунья Сілва / Антоніа Сабугейра — 6:2, 7:5. Такім чынам, беларуска-ўзбекская пара стала пераможцам турніру, адзначае "Прессбол".



У юнакоў у адзіночным разрадзе іншы беларус Андрэй Андрухоў (17 гадоў) спыніўся ў паўфінале. Ён саступіў дарогу ў фінал трэцяй ракетцы турніру грузіну Аляксандру Бакшы (16 гадоў) — 4:6, 3:6.



У дзяўчат у фінал парнага турніру прабіўся беларускі дуэт Лізавета Ганчарова / Арына Сабаленка. У паўфінале нашы суайчынніцы абыгралі расійска-ўкраінскую пару Юлія Брызгалава / Марыя Векслер — 4:6, 6:1, 10:4. Аднак у вырашальным матчы беларускі саступілі першай пары турніру, якую склалі расіянкі Ганна Якаўлева / Дар'я Кружкова — 4:6, 3:6.



Фота — protennis.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі