Беларусь спадзяецца атрымаць на Захадзе да 1 мільярда долараў

Беларусь спадзяецца атрымаць на Захадзе да 1 мільярда долараў

Беларусь спадзяецца атрымаць на Захадзе да 1 мільярда долараў. Як інфармуе агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы, улады нашай краіны даручылі Raiffeisen Bank International і Citi group арганізаваць сустрэчы з інвестарамі наконт размяшчэння доларавых еўрабондаў. Чакаецца размяшчэнне двух траншаў еўрааблігацый — 5-гадовых і 10-гадовых. Сустрэчы з інвестарамі запланаваныя з 19 чэрвеня. Адна дэлегацыя наведае Лондан, Цюрых і Франкфурт, іншая — Лос-Анджэлес, Нью-Ёрк і Бостан.

Партал tut.by нагадвае, што летась міністр фінансаў Уладзімір Амарын гаварыў пра планы нашай краіны прыцягнуць да 1 мільярда долараў ад размяшчэння еўрабондаў. Як бачым, у бліжэйшы час гэты праект пачне рэалізоўвацца. Папярэдні раз Беларусь размяшчала еўрабонды на 800 млн долараў пад 8,95% у студзені 2011 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі