Беларусь просіць у Крамля 1,5 мільярда долараў

Беларускія ўлады звярнуліся да расійскага ўраду з прапановай выдзеліць нашай краіне стабілізацыйны крэдыт на суму 1,5 мільярда долараў.
Для Беларусі гэта гэта вялікая сума - дзесятая частка даходаў. Такой буйной сумы нашя краіне ніколі не атрымлівала. Дарэчы, вонкавая пазыка Беларусі на сёння складае каля 800 мільёнаў долараў. Пераважна гэта такія ж стабілізацыйныя крэдыты, атрыманыя з той самай Расіі пад 6-7 % гадавых.

Новы крэдыт павялічыць вонкавую пазыку адразу ўтрая. У Міністэрстве фінансаў агенцтву БЕЛТА паведамілі, што просьба крэдыту тлумачыцца дадатковымі расходамі, выкліканымі ростам коштаў на энерганосьбіты.

Пазычаныя грошы могуць пайсці на працу па будаўніцтве АЭС, утрыманне курса рубля, пасяўную. У сваю чаргу Расія зацікаўленая ў тым, каб атрымаць дадатковыя вагары ўціску на Беларусь.

Эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць вельмі важным, каб краіна не апынулася ў дадатковай залежнасці ад Расіі: “Адна справа, калі табе прапануюць грошы пад 5-6% гадавых. Іншая справа, калі гэты адсотак вышэйшы за 15.

Беларусь не мае крэдытнага рэйтынгу, у нашай краіны дастаткова “падмочаная” рэпутацыя ў дачыненнях з Расіяй. Таму гэтая схема можа стаць для Беларусі нявыгаднай ужо праз 2-3 гады, калі краіна згубіць адзін са сваіх найважнейшых аргументаў - нізкую вонкавую пазыку.

Будзе сур’ёзнае абцяжарванне будучага беларускага бюджэту. Праз 2-3 гады, калі будзе зусім інакшая сітуацыя з бізнес-цыклам, калі цэны на нафту стануць вышэйшыя, вось тады Беларусі выставяць вельмі сур’ёзны рахунак”.


Фота — www.mn.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі