Беларусь пераходзіць на зімовы час

Уначы з суботы на нядзелю на ўсёй тэрыторыі краіны стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца на адну гадзіну назад. БелаПАН нагадвае, што такі парадак лічэння часу ўпершыню быў уведзены ў Англіі ў пачатку мінулага стагоддзя. Сама ідэя эканоміі энергетычных рэсурсаў шляхам пераводу стрэлак гадзінніка наперад летам і назад — зімой належыць Бенджаміну Франкліну, амерыканскаму дзяржаўнаму дзеячу, аднаму з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці ЗША.

На сённяшні дзень пераход на летні і зімовы час практыкуецца больш як у 100 краінах.
Спецыялісты ў галіне энергетыкі запэўніваюць, што такая мера дазваляе рацыянальна выкарыстаць светлы час сутак і эканоміць энергарэсурсы. У сваю чаргу праціўнікі пераводу стрэлак сцвярджаюць, што ад гэтага асабліва пакутуюць дзеці і хворыя людзі, якія выбіваюцца са звыклага жыццёвага рытму. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі