Вы тут

Беларусь падтрымала аднаўленне Расіі ў Міжнародным саюзе біятланістаў

onsmi.ru

Федэрацыя біятлону Беларусі прапанавала ўключыць у парадак дня кангрэсу Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) галасаванне аб вяртанне ў арганізацыю Расіі. Кангрэс праходзіць у Мюнхене.

Прэзідэнт Саюзу біятланістаў Расіі Уладзімір Драчоў выступіў на кангрэсе з прамовай, у якой заявіў, што не бачыць прычынаў, каб не разглядаць пытанне аб аднаўленні правоў арганізацыі ўжо цяпер. Кіраўнік беларускай федэрацыі Андрыян Цыбульскі прапанаваў правесці галасаванне ў гэтым пытанні, перадае БЕЛТА.

Пасля кансультацыі з юрыдычным аддзелам IBU прапанову беларускай федэрацыі прынялі і паставілі на галасаванне. У выніку за разгляд пытання аб аднаўленні СБР у арганізацыі прагаласавалі 19 нацыянальных федэрацый, а супраць —  24. Каб прапанову зацвердзілі, трэба набраць 35 галасоў. Такім чынам, пытанне аб статусе СБР будзе разглядацца цяпер ужо толькі наступнай восенню ў Празе.

Саюз біятланістаў Расіі быў выключаны з Міжнароднага саюза ў выніку допінгавага скандалу, што разгарэўся ў 2015 годзе. Статус паўнавартаснага чальца арганізацыі быў страчаны ў 2017 годзе. На сёння расіяне выканалі толькі 6 з 12 умоваў, каб аднавіць свой статус у арганізацыі. Сярод такіх умоваў —  праходжанне расійскімі біятланістамі ўсіх планавых допінг-тэстаў, а таксама выплата выдаткаў Сусветнага антыдопінгавага агенцтва на расследаванне.