Беларусь падпісала парыжскае пагадненне па клімаце

Беларусь падпісала парыжскае пагадненне па клімаце

22 красавіка ў Міжнародны дзень Зямлі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прадстаўнікі 165 дзяржаў паставілі свае подпісы пад парыжскім кліматычным пагадненнем.

Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, ён і паставіў свой подпіс.  

Пагадненне было дасягнутае летась у снежні падчас двухтыднёвага саміту ў французскай сталіцы, прысвечанага кліматычным пытанням. Тады атрымалася дамовіцца пра меры, накіраваныя на тое, каб не дапусціць росту сярэдняй тэмпературы планеты больш, чым на два градусы да канца стагоддзя. Дакумент рэгулюе аб’ёмы выкідаў парніковых газаў у атмасферу ў мэтах барацьбы з кліматычнымі зменамі.
 
На думку навукоўцаў, глабальнае пацяпленне можа прывесці да катастрафічных наступстваў — напрыклад, павышэння ўзроўню сусветнага акіяна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі