Беларусь пацвярджае ранейшыя планы паставак нафтапрадуктаў у Расію

Беларусь пацвярджае ранейшыя планы паставак нафтапрадуктаў у Расію

Беларусь пацвярджае, што паставіць у Расію ў 2016 годзе тыя аб'ёмы нафтапрадуктаў, якія абвяшчалася раней. Пра гэта заявіў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Віталь Паўлаў.

"Мы працуем у рамках дасягнутых дамоўленасцяў", — перадае interfax.by словы Паўлава на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў сераду ў Светлагорску. Разам з тым, прадстаўнік канцэрна не назваў аб'ём паставак нафтапрадуктаў у Расію ў студзені-траўні сёлета. Паўляў заявіў, што казаць пра нейкія лічбы па выніках няпоўных пяці месяцаў няма сэнсу.

Раней паведамлялася, што Беларусь дамовілася з Расіяй у 2016 годзе закупіць бяспошлінна 24 млн тон нафты і вярнуць 1 млн тон нафтапрадуктаў.

Напрыканцы студзеня віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка казаў, што Беларусь будзе пастаўляць у Расію нафтапрадукты па кошце, супастаўным з коштамі на іншых рынках. Па яго словах, розніца ў кошце бензіну, які пастаўляецца ў Расію і Еўрасаюз, складала 80-100 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі