Беларусь па-ранейшаму разлічвае на расійскі стабілізацыйны крэдыт

Беларусь па-ранейшаму разлічвае атрымаць сёлета 1 мільярд долараў расійскага стабілізацыйнага крэдыту.
Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Мікалай Корбут. Паводле яго слоў, у гэтым годзе Беларусь запытала 1 мільярд долараў. Яшчэ 500 мільёнаў — у наступным.

Ён адзначыў, што ў працоўным парадку з Мінфінам Расіі гэтыя сумы ўзгодненыя. Корбут падкрэсліў, што пытанне атрымання расійскага стабкрэдыту не звязанае з дэфіцытам бюджэту Беларусі, як гэта сцвярджае расійскі амбасадар Аляксандр Сурыкаў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі