Беларусь не прасіла дапамагчы расследаваць знікненне Змітра Завадскага

Беларусь не звярталася да Расіі па дапамогу ў расследаванні шэрагу гучных злачынстваў, у тым ліку выкрадання тэлеаператара канала ОРТ Змітра Завадскага ў 2000 годзе.  Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў заявіў: "Я не ведаю, якія звароты былі да таго, але ў маю бытнасць прэзідэнтам такіх зваротаў да мяне не было".

Пры гэтым Мядзведзеў падкрэсліў, што ўсе злачынствы, учыненыя на тэрыторыі Беларусі, як і на тэрыторыі Расіі, "павінны быць расследаваныя, пакуль у іх не будзе пастаўленая кропка, не знойдзеныя вінаватыя, не вызначана, што адбылося". "Бессумнеўна, і па гэтых злачынствах павінна быць пастаўленая кропка", — адзначыў ён.

Як нагадвае БелаПАН, аператар расійскага тэлеканала ОРТ Зміцер Завадскі знік у Беларусі ў ліпені 2000 года. Раней, 16 верасня 1999 года, бясследна зніклі апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і яго сябар прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. У траўні 1999 года без вестак знік былы кіраўнік МУС, апазіцыйны палітык Юры Захаранка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі