Беларусь на наступным тыдні абмяркуе пастаўкі харчавання ў Расію

Беларусь на наступным тыдні абмяркуе пастаўкі харчавання ў Расію

На наступным тыдні ў Маскве беларуская дэлегацыя правядзе перамовы наконт зняцця абмежаванняў на пастаўку харчавання ў Расію. Пра гэта, паводле інфармацыі ria.ru, паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі Аляксандр Субоцін.

Па яго словах, Рассельгаснагляд даслаў прамежкавую справаздачу па выніках праверкі беларускіх прадпрыемстваў у красавіку. У гэтым дакуменце ёсць заўвагі і пажаданні расійскага боку. "У бліжэйшыя дзень-два наш адказ будзе гатовы. Затым я паеду ў Маскву для правядзення далейшых перамоў", — заявіў беларускі чыноўнік.

Субоцін дадаў, што паездка запланаваная на наступны тыдзень. 

Дарэчы, ён паведаміў, што на пачатку траўня ў Беларусь чакаецца наступная інспекцыя Рассельгаснагляду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі