Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/yyd_4865.jpg.webp?itok=7LezkGO1)
Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2020" прадставіць дуэт VAL — Уладзіслаў Пашкевіч і Валерыя Грыбусава. Пра гэта стала вядома па выніках фіналу нацадбору, які прайшоў у найбуйнейшым павільёне "Беларусьфільма" і трансляваўся ў жывым эфіры тэлеканала "Беларусь 1" 28 лютага.
Упершыню ў вызначэнні пераможцы ўдзельнічала міжнароднае журы. Побач з Дзмітрыем Калдуном, Зенай, Юрыем Селязнёвым і Вольгай Вараб'ёвай (гурт "Камерата". — Рэд.) беларускіх артыстаў ацэньваў Уільям Лі Адамс — заснавальнік Wiwibloggs — самага ўплывовага фэн-сайта "Еўрабачання", Алекс Панаі — грэка-кіпрыёцкі кампазітар і спявак, які двойчы прадстаўляў Кіпр на "Еўрабачанні", Талі Эшколі — прадзюсарка ізраільскіх адбораў на "Еўрабачанне", нарвежскі прадзюсар Сціг Карлсен а таксама Джаана Левіева-Соер — глоўная па "Еўрабачанні" ў Балгарыі.
VAL з беларускамоўнай песняй "Да відна" (словы напісаў Мікіта Найдзёнаў. — Рэд.) атрымалі па 10 балаў і ад журы, і ад гледачоў. Па 18 балаў у Яна Яраша і CHAKRAS.
"Еўрабачанне — палітычны конкурс, і спяваць па-беларуску на ім для нас — прынцыповая пазіцыя", — распавялі музыкі VAL у размове з Еўрарадыё яшчэ падчас першага этапу нацыянальнага адбору.
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/zu.png)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/index777.jpg)
Усяго ў фінале ўдзельнічала 12 выканаўцаў. Сярод іх былі як старажылы адбору кшталту Napoli, Aura і Анастасіі Малашкевіч, так і цалкам невядомыя імёны — напрыклад, Анастасія Хмяльніцкая ці Анастасія Гламозда. Дагэтуль эксперты па "Еўрабачанні" наракалі на тое, што сёлета беларускі адбор атрымаўся не моцным, і ўдзельнікі не надта сур'ёзна падыйшлі да яго падрыхтоўкі. Але, як бачым, за месяц усё ж магчыма зрабіць немагчымае: песні былі дапрацаваныя, нумары выглядалі прыстойна, а адсутнасць яўнага фаварыта (памятаеце гісторыі з Ivan, ALEKSEEV і Зенай?) давала надзею на аб'ектыўнасць. У выніку барацьба разгарнулася паміж дуэтам VAL, Янам Ярашам, КейСі, CHALRAS і Анастасіяй Малашкевіч. Кропку раставіла глядацкае галасаванне.
"Еўрабачанне-2020" пройдзе ў траўні ў Ротэрдаме. Беларусь выступіць у першым паўфінале.
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4009.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4115.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4169.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4300.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4347.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4603.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4650.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4596.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd3816.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4453.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4525.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4924.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4875.jpg)
![Беларусь на "Еўрабачанні" прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd4849.jpg)