Беларусь на экспарце вінаградных смаўжоў зарабіла каля 4 мільёнаў долараў

Беларусь на экспарце вінаградных смаўжоў зарабіла каля 4 мільёнаў долараў

За пяць гадоў Беларусь зарабіла на экспарце вінаградных смаўжоў каля 4 млн долараў. Такую лічбу назваў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута, інфармуе БЕЛТА.

Па словах чыноўніка, толькі ў 2016 годзе Беларусь экспартавала больш за 23 тыс. тон прадукцыі расліннага свету: грыбы, свежыя ягады, прадукцыю перапрацоўкі. Агульны кошт экспарту склаў каля 60 млн долараў. "Нават экзатычны, можа быць, для нашай краіны від — вінаградны смоўж — за апошнія пяць гадоў прынёс краіне каля 4 млн долараў", — паведаміў Каўхута.

Кіраўнік Мінпрыроды паведаміў, што яго ведамства асабліва актыўна ўзаемадзейнічае з расійскімі калегамі — напрыклад, у сферы захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. Ёсць беларуска-расійская працоўная група па супрацоўніцтве, краіны дамовіліся падрыхтаваць міжурадавае пагадненне аб стварэнні трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, куды ўвойдуць два беларускія заказнікі "Асвейскі" і "Чырвоны Бор" і Нацыянальны парк "Себежскі" з расійскага боку. Падобныя сумесныя тэрыторыі ўжо існуюць з Польшчай, Літвой. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі