Вы тут

Беларусь і Расія дамовіліся па праблеме з пастаўкамі нафты

newsone.ua

Беларусь  узгадніла з Расіяй праект дарожнай карты па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі нафты і пачала яго рэалізоўваць. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка, перадае БЕЛТА.

Паводле віцэ-прэм'ера, пасля перамоваў, якія адбыліся ў Маскве 16 траўня, група экспертаў абмеркавала і прыняла праект дарожнай карты мерапрыемстваў па замяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расійскай нафты неналежнай якасці. Рэалізацыя гэтай дарожнай карты прадугледжвае забеспячэнне сыравінай беларускіх НПЗ і аднаўленне транзіту расійскай нафты ў Еўропу.

Беларускі бок падпісаў дакумент і накіраваў яго на подпіс расійскаму прэм'еру Дзмітрыю Казаку. Пры гэтым Беларусь ужо рэалізуе запланаваныя мерапрыемствы дарожнай карты.

Мінск прапануе ў максімальна кароткія тэрміны павялічыць аб'ём пастаўкі нафты на ААТ "Нафтан", не звязваючы гэты крок з выкананнем іншых задачаў.

19 красавіка "Белнафтахім" заявіў пра рэзкае пагаршэнне якасці расійскай нафты Urals, якая паступае ў нафтаправод "Дружба". Утрыманне хлорарганічных злучэнняў у дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце.

Чыстая нафта паступіла на мяжу Беларусі па нафтаправодзе 2 траўня.