Вы тут

Беларусь і Расія аб'ядналі сістэмы электроннай сертыфікацыі прадукцыі

Фота: ria.ru

Беларусь і Расія аб'ядналі сістэмы электроннай сертыфікацыі прадукцыі. Гэта тычыцца неперапрацаваных прадуктаў жывёлагадоўлі, сырога мяса, малака і рыбы, заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт. Паводле яго слоў, да красавіка 2019-га павінна пачаць працу і агульная электронная сертыфікацыя ўжо гатовай прадукцыі, якая ідзе наўпрост у крамы.

Як адзначае тэлеканал "Беларусь 1", цяпер рух беларускіх каўбас, кефіру, алею, малака ў тары і глазураваных сыркоў можна будзе прасачыць ад "поля" да "прылаўка". Мяркуецца, што гэта дапаможа беларускім прадпрыемствам змагацца з падробкамі прадуктаў на расійскім рынку (сёлета былі 40 выпадкаў выяўлення фальсіфікату).