Беларусь хоча прадаваць свае тавары праз "Аліэкспрэс"

Беларусь хоча прадаваць свае тавары праз "Аліэкспрэс"

Беларусь актыўна працуе над прасоўваннем сваіх тавараў на буйных кітайскіх інтэрнэт-пляцоўках. Пра гэта заявіла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч.

"Частка тавараў "Беллегпрама" ўжо прасоўваецца праз пляцоўкі "Алібаба" і "Аліэкспрэс". У Кітай ездзіла дэлегацыя Беларускай універсальнай таварнай біржы. Тэхналагічна пляцоўка ў іх ёсць, і мы цяпер прапрацоўваем гэтае пытанне. Ёсць дамоўленасці з буйнымі кітайскімі пляцоўкамі, каб яны прыехалі да нас з мэтай прасоўвання нашых тавараў. Мы ў гэтым зацікаўленыя. І, дарэчы, яны ў гэтым зацікаўленыя, бо пасля пэўнага часу актыўнай экспансіі кітайскіх тавараў на сусветныя рынкі яны зацікаўлены ў якасным замежным тавары сярэдняга цэнавага сегменту. Наш тавар такім і з'яўляецца", — перадае БЕЛТА словы чыноўніцы.

Беларускія ўлады неаднаразова выказвалі занепакоенасць тым, што грамадзяне нашай краіны купляюць танныя тавары на замежных інтэрнэт-пляцоўках. Планаваліся нават меры па абмежаванні інтэрнэт-пакупак.

Актыўнае прасоўванне беларускіх тавараў на электронных гандлёвых пляцоўках Кітая прадугледжана Дырэктывай №5 "Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі