Беларусь хоча бачыць у ЕС "калегу, які дапаможа ў складанай сітуацыі"

Беларусь хоча бачыць у ЕС "калегу, які дапаможа ў складанай сітуацыі"

Беларусь хоча бачыць у Еўрасаюзе "калегу, які дапаможа ў складанай сітуацыі". Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. У чацвер ён удзельнічаў у Мінску ў семінары "Пераасэнсаванне суверэнітэту ў сучасным свеце", які праводзіць экспертная ініцыятыва "Мінскі дыялог".

Краўчанка падкрэсліў, што ў Мінску хацелі б, каб Еўрасаюз успрымаў Беларусь "як суседа, а не краіну, якая хоча ўступіць у ЕС, — таму што ў нас такога жадання пакуль што няма". Таксама беларускі бок спадзяецца, што ЕС дапаможа развіццю эканомікі і забеспячэнню бяспекі ў рэгіёне.

Намеснік міністра замежных спраў падкрэсліў, што Беларусь зацікаўленая ў развіцці дачыненняў як з ЕС, так і з Еўразійскім эканамічным саюзам.

Беларусь хоча бачыць у ЕС "калегу, які дапаможа ў складанай сітуацыі"
Алег Краўчанка / БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі