Вы тут

Беларусь атрымала ад Расіі 263 мільёны долараў ад "ператаможкі" нафты

Фота: udf.by

11 кастрычніка Беларусь атрымала ад Расіі 263 мільёны долараў ад "ператаможкі" нафты, якія былі недаплачаныя з ліпеня. Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ера Беларусі Ігар Ляшэнка.

"Ужо ўчора паступілі. Яны недаплачвалі з ліпеня. Мы атрымалі 263 мільёны долараў", — перадае словы Ляшэнкі ТАСС. Намеснік прэм’ера дадаў, што механізм "ператаможкі" не мае канкрэтнай лічбы і залежыць ад коштаў на барэль нафты.

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі ад 2017 года ўсталёўвае толькі аб'ём бяспошлінных паставак нафты з Расіі ў Беларусь — 24 мільёнаў тон у год. Пры гэтым беларускі бок пакідае ў сваім бюджэце пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў, атрыманых з расійскай нафты. З 2018 года Беларусь таксама атрымала права на рээкспарт шасці мільёнаў тон расійскай нафты — таксама з залічэннем пошлін у свой бюджэт. Гэты механізм быў названы "ператаможкай".