Беларусь аслабіла кантроль за цукеркамі з Украіны

Аб гэтым заявіў прэзідэнт асацыяцыі "Укркандпрам" Аляксандр Балдынюк, паведамляе "Коммерсант-Украина".



Аднак беларускія ўлады працягваюць аказваць ціск на гандлёвыя сеткі ўнутры краіны і прымушаюць крамы абмяжоўваць рэалізацыю ўкраінскіх кандытарскіх вырабаў на карысць беларускіх вытворцаў.





Як паведамлялася раней, з пачатку красавіка з Украіны спыніўся экспарт практычна ўсіх відаў кандытарскіх вырабаў з-за прыпынення беларускай мытняй іх афармлення і пропуску праз мяжу.





Праблемы з пастаўкай прадукцыі адчувалі найбуйнейшыя вытворцы кандытарскіх вырабаў Украіны: АВК, Roshen ("Рашэн") і "Конти".