Беларусь аказала адукацыйныя паслугі замежнікам на $8,2 млн

Беларусь аказала адукацыйныя паслугі замежнікам на $8,2 млн

Арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству адукацыі, у першым квартале 2017 года зарабілі 8,2 мільёна долараў на экспарце адукацыйных паслугаў, у тым ліку 0,7 мільёна на турпаслугах. Як паведамляе БЕЛТА, за 2016 год экспарт адукацыйных паслугаў склаў 33,6 мільёна долараў.

На сёння ў Беларусі навучаюцца 20 тысяч замежнікаў са 107 краінаў. Іх звычайна цікавяць праграмы бакалаўрыяту і магістэрскія праграмы на англійскай мове, праграмы “двайных дыпломаў”, дадатковая прафесійная адукацыя, летнія школы, моўныя курсы, розныя формы дыстанцыйнага навучання.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі