Беларусь абуе Аўстрыю ў валёнкі

Смілавіцкая фабрыка, адзіны ў Беларусі вытворца валёнак, плануе ўжо сёлета пачаць іх экспарт у Аўстрыю.
Прадпрыемства заключыла папярэднія дамовы аб пастаўках з трыма аўстрыйскімі кампаніямі. Пра гэта паведаміў дырэктар фабрыкі Васіль Сабан. Першую партыю — 1,5 тысячы пар — фабрыка збіраецца адправіць у Аўстрыю ўжо ў лістападзе.

Гэта будзе першы крок у засваенні рынку далёкага замежжа. Па словах Васіля Сабана, прадпрыемства разлічвае таксама на цікаўнасць да сваёй прадукцыі з боку скандынаўскіх краін.

Пакуль жа беларускія валёнкі прадаюцца ў асноўным у Расіі, дзе за 9 месяцаў гэтага года было рэалізавана 57 тысяч пар або 80% ад агульнага аб'ёму вытворчасці за гэты перыяд. А вось у Беларусі за гэты год было прададзена толькі 18% усёй прадукцыі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі