Беларус абрабаваў знаёмую расіянку і паляцеў у Егіпет

32-гадовы мужчына знаходзіўся ў вышуку за крадзеж каля 20 тысяч долараў. Мужчына прыляцеў у Калінінград чартэрным рэйсам з Егіпту.

Як паведамляюць расійскія СМІ, у пачатку лістапада гэтага года беларус скраў грошы з кватэры сваёй знаёмай у Ніжневартаўску. Была распачатая крымінальная справа, але мужчына схаваўся ад следства ў Егіпце.
 

У той жа час у Смаленскай вобласці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да беларускіх прадпрымальнікаў. З дапамогай мясцовай жыхаркі яны змаглі ашукаць падатковую службу на 1 мільён 700 тысяч расійскіх рублёў (каля 60 тысяч долараў).



Беларускія прадпрымальнікі, нібыта, набылі ў Расіі спецтэхніку на суму 10 мільёнаў расійскіх рублёў для далейшай пастаўкі ў Беларусь. Жыхарка Смаленска ў сваю чаргу падала фіктыўныя дакументы ў падатковую службу, каб пакрыць падатак на даданую вартасць са сродкаў бюджэту Расіі. У выніку ашуканцам удалося абвесці вакол пальца падаткавікоў і атрымаць грошы, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі