Белаграпрамбанк спыніў выдачу амаль усіх крэдытаў для фізічных асоб

Крэдыты ў Беларусі / pexels.com
Крэдыты ў Беларусі / pexels.com

Белаграпрамбанк спыніў выдачу амаль усіх крэдытаў для фізічных асоб. Пра гэта расказалі Еўрарадыё ў даведачнай службе банка. Там растлумачылі, што пакуль яшчэ фізасобы могуць узяць у банку два крэдыты:

"Цяпер можна аформіць крэдыт на спажывецкія патрэбы ўнутры банка пад стаўку 24,99% гадавых і з такой жа стаўкай анлайн-крэдыт. Закрылася магчымасць афармлення аўтакрэдытавання, крэдыту рэфінансавання і многія іншыя".

У даведачнай службе растлумачылі, што змены звязаныя з апошнімі эканамічнымі падзеямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі