The Beatles сталі камп’ютарнай гульнёй (Фота+Відэа)

Першага чэрвеня, на выставе камп’ютэрных гульняў у Каліфорніі была прадстаўленая гульня “The Beatles: Rock Band”. Прадстаўлялі гульню публіцы Пол Макартні і Рынга Стар. Таксама прысутнічалі на прэзентацыі ўдава Джорджа Харысана Алівія і Ёка Она.



Гульня грунтуецца на прынцыпе караоке — удзельнікі могуць падыгрываць бітлам на ўсіх інструментах. Пры гэтым на экране будуць высвятляцца ноты і падказкі.

Пол Макартні заявіў падчас прэзентацыі, што не разлічваў скончыць у выглядзе андроіда але прызнаўся, што гульня яму вельмі спадабалася.

У гульні даступныя 45 песень The Beatles. Можна абраць канцэртную пляцоўку. Гэта можа быць клуб Cavern у Ліверпулі, стадыён Shea у Нью-Йорку, студыя Abbey Road або знакаміты дах офіса кампаніі Apple.

Гульня “The Beatles: Rock Band” з’явіцца ў продажы дзевятага верасня гэтага года (09.09.09).

Фота music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі