БДУ істотна падняўся ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету

БДУ істотна падняўся ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету

У спіс найлепшых універсітэтаў свету World University Ranking 2016, які складае брытанская кансалтынгавая кампанія Quacquarelli Symonds, увайшлі Беларускі дзяржаўны універсітэт і Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт. БДУ у гэтым рэйтынгу знаходзіцца на 354-м месцы, БНТУ — у групе 400+.

Летась БДУ меў горшы рэйтынг і знаходзіўся ў группе 421-430, а БНТУ ўвогуле ў групе 701+.

Сярод нашых суседзяў найлепшыя рэйтынгі ў расійскіх ВНУ. МДУ імя Ламаносава знаходзіцца на 108-м месцы, Санкт-Пецярбуржскі дзяржаўны універсітэт — на 258 месцы, Навасібірскі дзяржаўны універсітэт — на 291-м месцы, Дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Баўмана ў Маскве — на 306-м месцы, Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносінаў — на 350-м месцы. Усяго ў топ-400 рэйтынгу ўвайшлі восем расійскіх ВНУ, у параўнанні з пяццю гадамі раней.

Сярод польскіх ВНУ Варшаўскі ўніверсітэт размясціўся на 366-м месцы, Ягелонскі ўніверсітэт — у групе 431-440.

Ва Украіне Харкаўскі нацыянальны універсітэт займае 382-е месца, Кіеўскі універсітэт імя Шаўчэнкі — у групе 431-440, Кіеўскі палітэх — у групе 551-600.

Латвійскі ўніверсітэт патрапіў у групу 651-700, Віленскі універсітэт — 481-490, Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт, Віленскі тэхнічны ўніверсітэт Гедыміна — у групу 701+.

Уначальваюць рэйтынг лепшых ВНУ свету Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Стэнфардскі універсітэт і Гарвард. Агулам у спіс уключаныя 916 вышэйшых навучальных устаноў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі