БЧБ-тролінг і стаўленне да Беларусі: як пераадолець негатыў

Максім Плешко / фота з архіва
Максім Плешко / фота з архіва

Паводле вынікаў сацыялагічнага даследавання, праведзенага ўкраінскім Цэнтрам Разумкова, больш за 80% апытаных украінцаў негатыўна ставіцца да Беларусі як да краіны і больш за 90% негатыўна ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым у апытанні не даследуецца стаўленне ўкраінцаў да беларускага народа. У якасці высновы ўкраінскія сацыёлагі раяць беларускаму грамадству "максімальна выразна адмежавацца ад афіцыйнай улады і рэжыму, паслядоўна развіваць альтэрнатыўную Беларусь са сваім БЧБ-сцягам, беларускай мовай, сваёй інфармацыйнай прасторай, палітычнымі і вайсковымі прадстаўнікамі".

Пра што сведчаць вынікі праведзенага апытання і ці размяжоўваюць украінскія сацыёлагі і шараговыя ўкраінцы беларусаў і лукашэнкаўскі рэжым? З’яўленне бел-чырвона-белага сцяга на ўкраінска-беларускай мяжы — лакальная ініцыятыва ці пазіцыя афіцыйнага Кіева? Ці магчыма ва ўмовах вайны змяніць адносіны паміж нашымі грамадствамі і краінамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый, палітолаг Максім Плешко.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі