БАЖ абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Дзмітрыя Завадскага

Фотакарэспандэнт “Нашай Нівы” Андрэй Лянкевіч, радыёжурналіст Генадзь Кеснер і фатограф Юрый Дзядзінкін сталі лаўрэатамі прэміі імя Дзмітрыя Завадскага “За мужнасць і прафесіяналізм”.
Гэтая прэмія ўжо сёмы год запар прысуджаецца “Беларускай асацыяцыяй журналістаў”. Плануецца, што ўручэнне дыпломаў адбудзецца ў канцы верасня. Сябра праўлення БАЖу Таццяна Мельнічук так пракаментавала выбар асацыяцыі:

“Гэта сапраўды годныя людзі і сапраўдныя прафесіяналы. Прэмія імя Дзмітрыя Завадскага перш за ўсё даецца за мужнасць і за прафесіяналізм у працы. Вось гэтыя асобы: Юрый Дзядзінкін, Генадзь Кеснер і Андрэй Лянкевіч — яны сапраўды ўмеюць і любяць працаваць”.

Нагадаем, аператар расійскага тэлеканала ОРТ Дзмітрый Завадскі знік пры нявысветленых абставінах у 2000 годзе. Дагэтуль яго лёс невядомы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі