Вы тут

Базавая стаўка вырасце на 9 рублёў — павялічацца заробкі бюджэтнікаў

З Новага года ў Беларусі вырастуць заробкі бюджэтнікаў /pixabay.com

У Беларусі з 1 студзеня на 9 рублёў павялічыцца базавая стаўка. Цяпер яна роўная 198 рублям — будзе 207.

Адпаведная пастанова Саўміна ад 21 снежня 2021 года №738 "Аб аплаце працы асобных катэгорый работнікаў" апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На аснове базавай стаўкі разлічваюцца заробкі бюджэтнікаў.

Мяркуецца, што ў 2022 годзе базавая стаўка вырасце да 210 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.