Вы тут

Байдэн сказаў, што перанёс рак. Белы дом даў тлумачэнні

Джо Байдэн / Gage Skidmore 

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн расказаў, што перанёс ракавае захворванне. Але ў Белым доме запэўнілі: будучы прэзідэнт прайшоў лячэнне яшчэ да ўступу на пасаду, піша агенцтва Anadolu.

Байдэн расказваў пра небяспекі змены клімату і ўспомніў, што рос поруч з нафтаперапрацоўчым заводам. Прэзідэнт ЗША заявіў, што такога роду прадпрыемствы вінаваты ў забруджанні рэгіёна.

“Вось чаму ў мяне і ў шмат якіх іншых людзей, з якімі я вырас, рак, і чаму доўгі час у Дэлавэры быў самы высокі ровень захворвання ракам у краіне”, — сказаў ён, падкрэсліўшы патрэбу адмовы ад выкапнёвага паліва.

Прадстаўнік Белага дому Эндру Бэйтс заявіў, што прэзідэнт меў на ўвазе немеланомный рак скуры, ад якога ён вылечыўся яшчэ да ўступу ў пасаду.

У лістапада была апублікавана зводка пра стан здароўя прэзідэнта. Там гаварылася, што Байдэну да яго прэзідэнцтва было “выдалена некалькі лакалізаваных немеланомных ракавых утварэнняў скуры”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.