Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пракаментаваў сумесны выступ Святланы Ціханоўскай і Наталлі Пінчук у анлайн-фармаце на Другім саміце за дэмакратыю. "Мы толькі што пачулі дзвюх неверагодных жанчын, якія робяць неверагодную справу адносна Беларусі, — цытуе яго словы амерыканская амбасада ў Беларусі. — Яны заслугоўваюць, як і ўсе жанчыны, быць прадстаўленымі".
У сваім выступе Ціханоўская гаварыла пра захоп улады ў Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, пра рэпрэсіі, пра палітвязняў, пра расійскія войскі ў нашай краіне і анансаванае Уладзімірам Пуціным размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі.
Наталля Пінчук — жонка палітвязня, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.
Proud to share our story at the #SummitForDemocracy with Natallia Pinchuk, wife of @NobelPrize winner Ales Bialiatski. As dictators attempt to create an axis of tyranny, all democracies must unite to defend our shared values. Thanks to @POTUS for initiating this important forum. pic.twitter.com/6kyek7nrcT
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) March 30, 2023