Баўмгертнера вывезуць з Мінска ў Маскву на самалёце

Пра гэта агенцтву "Интерфакс-Запад" паведаміла ананімная крыніца ў беларускіх праваахоўных органах. Адзначаецца, што "ніякіх спецыяльных працэдураў для дадзенай асобы... не будзе".



Магчыма, што Уладзіславу Баўмгертнеру забароняць уезд на нашу тэрыторыю на пэўны тэрмін (ад 5 да 10 гадоў).

Нагадаем, гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру было выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Пазней гендырэктару "Уралкалія" ў Беларусі змянілі артыкул абвінавачання, цяпер яго падазраюць у крадзяжы.

Баўмгертнер месяц знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, а пасля быў пераведзены пад хатні арышт на здымнай кватэры ў Мінску. Матэрыялы па яго справе, перададзеныя ў Расію, склалі 19 тамоў. Запыт аб экстрадыцыі ў Расію гендырэктара "Уралкалія" быў дасланы ў Беларусь у канцы кастрычніка.

 

Жнівень 2013-га, Баўмгертнер у СІЗА КДБ.

Фота Уладзіслава Баўмгертнера — ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі