БАТЭ згуляе з балгарскім “Літэксам” за выхад у групавую стадыю Лігі Еўропы

Барысаўскі БАТЭ згуляе з балгарскім “Літэксам” за выхад у групавую стадыю Лігі Еўропы. Лёсаванне плэй-оф кваліфікацыі турніру праходзіць у гэтыя хвіліны ў штаб-кватэры УЕФА.

Першы матч барысаўчане згуляюць дома 20 жніўня. Матч у адказ — роўна праз тыдзень, 27 жніўня.

Тым часам латвійскі “Вентспілс”, які ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў выбіў барысаўскі БАТЭ, згуляе са швейцарскім “Цюрыхам”.

Латвійцы маюць добры шанц паўтарыць леташні поспех беларусаў і трапіць у групавы этап Лігі Чэмпіёнаў.

Сярод іншых, “Штутгард” Аляксандра Глеба сустрэнецца з румынскім “Цімішаара”, а англійскі “Арсенал” за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў паспрачаецца з шатландскім “Селцікам”.