БАТЭ выйшаў у групавы этап Лігі Еўропы

Барысаўчане перамаглі партугальскі "Марыціму" і ў другім матчы. Наступныя сапернікі БАТЭ стануць вядомыя ў пятніцу пасля лёсавання ў Манака.
Барысаўскі БАТЭ выйшаў у групавы этап Лігі Еўропы. У чацвер барысаўчане перамаглі ў Партугаліі "Марыціму" з лікам 2:1 (тыдзень таму БАТЭ выйграў на сваім поле — 3:0).

На жаль, не здолела прабіцца ў групавы этап мінскае "Дынама". У хатнім матчы з бельгійскім "Бруге" дынамаўцы прайгралі з лікам 2:3 (у гасцях было паражэнне — 1:2). Магілёўскі "Дняпро" саступіў іспанскаму "Вільярэалу" — 1:2 (у Іспаніі быў разгром — 0:5).



На здымку: фантастычны гол Валадзько ў гасцявым матчы групавога этапа Лігі Еўропы ў вароты грэцкага АЕК.

Фота — football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі