БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з армянскім “Алашкертам”

БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з армянскім “Алашкертам”

БАТЭ ў 2-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з “Алашкертам”. Пра гэта стала вядома пасля таго, як армянская каманда ў другім матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда згуляла ў гасцях унічыю 1:1 з “Санта-Каломай” з Андоры. У першым паядынку “Алашкерт” выйграў з лікам 1:0.

Першая гульня БАТЭ з прадстаўніком Арменіі пройдзе 12 ліпеня на “Барысаў-Арэне”, пачатак у 20.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі