БАТЭ стартаваў у групавым раўндзе Лігі Еўропы з гасцявой нічыёй

БАТЭ стартаваў у групавым раўндзе Лігі Еўропы з гасцявой нічыёй

БАТЭ стартаваў у групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы з гасцявой нічыі. 14 верасня ў Белградзе матч “Чырвонай Зоркі” і барысаўчан скончыўся ўнічыю 1:1.

БАТЭ ўдала правёў першы тайм і толькі ў яго канцы аслабіў ціск на гаспадароў поля. На жаль, забіць не ўдалося, аднойчы мяч трапляў у перакладзіну (Мірка Іваніч). Пачатак другога тайму аказаўся за “Чырвонай Зоркай”. Шматлікія атакі і ўдары прынеслі плён — на 54-й хвіліне вызначыўся Радоньіч. БАТЭ паступова перахапіў ініцыятыву, стварыў некалькі выдатных момантаў, але мяч упарта не ішоў у браму, аднойчы зноў трапіў у перакладзіну (Міхаіл Гардзяйчук). Толькі на 72-й Мікалай Сігневіч, які выйшаў на замену, забівае гол у адказ. Выніковы лік матчу цалкам справядлівы.

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Шчарбіцкі, Рыяс, Гайдучык, Мілунавіч, Палякоў, А. Валадзько (Сігневіч, 61), Драгун, Гардзяйчук, Іваніч, Стасевіч (М. Валадзько, 83), Радзівонаў (капітан, Бага, 74).

28 верасня ў чарговым матчы групавога раўнда БАТЭ прыме на сваім полі лонданскі “Арсенал”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі