Вы тут

БАТЭ разграміў “Тарпеда-БелАЗ”

ФК БАТЭ

Барысаўскі БАТЭ ў 15 туры чэмпіянату Беларусі па футбола сярод каманд вышэйшай лігі разграміў жодзінскі “Тарпеда-БелАЗ”. Матч паміж суседзямі прайшоў 13 ліпеня і скончыўся з лікам 4:1. БАТЭ з 37 ачкамі пакуль што трапляе на 1 радок турнірнай табліцы, але за ім з адставаннем у адно ачко ідзе брэсцкае “Дынама”, якое мае гульню ў запасе і вялікія шансы на перамогу.

Учора таксама згулялі “Нёман” і “Слуцк” —  0:0, а сёлетні аўтсайдэр мінскае “Тарпеда” саступіла “Гомелю” —  1:2.

Раней у 15 туры згулялі: “Мінск” —  “Іслач” —  3:3, “Дняпро” —  “Энергетык-БДУ” —  3:4.

Сёння адбудзецца ключавы паядынак гэтага тура —  брэсцкае “Дынама” прыме аднаклубнікаў з Мінска.

Гульні “Гарадзея” —  “Шахцёр” і “Славія” —  “Віцебск” перанесеныя на 25 верасня.