БАТЭ перамог "Белшыну" з мінімальнай перавагай

БАТЭ перамог "Белшыну" з мінімальнай перавагай

28 жніўня прайшлі апошнія матчы 20 тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Барысаўскі БАТЭ прымаў дома бабруйскую "Белшыну" і выйграў з мінімальнай перавагай — 2:1.

Мінскае "Дынама" ўнічыю згуляла са "Слуцкам" — 1:1. Сталічны клуб працягвае сваю бязвыйгрышную серыю: у чатырох сустрэчах ён атрымаў тры нічые і адну паразу.

Таксама з лікам 1:1 завяршыўся матч паміж наваполацкім "Нафтанам" і салігорскім "Шахцёрам".

Становішча камандаў: БАТЭ — 48 ачкоў (20 гульняў; розніца мячоў 48-19), "Шахцёр" — 33 (20; 27-16), "Тарпеда-БелАЗ" — 32 (19; 31-20), "Іслач" — 32 (20; 27-24), "Гарадзея" — 31 (20; 25-18), "Дынама" Мн — 29 (19; 24-21), "Мінск" — 29 (20; 23-21), "Крумкачы​​" — 28 (20; 20-24), "Славія" — 27 (20; 22-23), "Віцебск" — 26 (20; 17-14), "Дынама" Бр — 25 (20; 27-33 ), "Граніт" — 21 (20; 16-29), "Слуцк" — 20 (20; 16-26), "Нёман" — 18 (20; 12-25), "Белшына" — 17 (20; 26 -33), "Нафтан" — 15 (20; 14-29).

Наступны тур адбудзецца 9-11 верасня. У ім сустрэнуцца наступныя пары: "Тарпеда-БелАЗ" — "Віцебск", "Дынама" Мн — "Нафтан", "Слуцк" — БАТЭ, "Шахцёр" — "Граніт", "Іслач" — "Мінск", "Нёман" - "Белшына", "Гарадзея" - "Крумкачы​​", "Славія" - "Дынама" Бр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі