БАТЭ атрымаў валявую перамогу над "Мінскам"
У пятніцу стартаваў 21-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Мінск" прымаў БАТЭ. Гэта быў цэнтральны матч тура. Барысаўчане мелі значную перавагу, але ніяк не маглі адкрыць лік. А на 71-й хвіліне, пасля выдатнай перадачы Арцёма Быкава, Аляксандр Макась "расстраляў" браму Сяргея Чэрніка — 1:0.
Не паспелі гаспадары поля парадавацца, як ужо на 72-й хвіліне Ігар Стасевіч зраўнівае лік. Яшчэ праз тры хвіліны забівае Мікалай Сігневіч, які толькі выйшаў на замену — 1:2. Лік ужо не змяніўся, БАТЭ атрымаў чарговую перамогу. У "Мінска" гэта першае паражэнне на новым стадыёне (дарэчы, на сённяшнім матчы прысутнічалі 2900 заўзятараў).
Астатнія матчы тура будуць праходзіць 26-28 верасня. У суботу "Нафтан" прыме мінскае "Дынама" (пачатак а 14-й гадзіне), жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" згуляе з салігорскім "Шахцёрам" (16.30). У нядзелю "Граніт" прымае ў Лунінцы гродзенскі "Нёман" (14.00), "Слуцк" сустрэнецца з бабруйскай "Белшынай" (15.30), брэсцкае "Дынама" згуляе з мазырскай "Славіяй" (17.30). У панядзелак сустрэнуцца "Віцебск" і "Гомель" (пачатак у 18.30).
У БАТЭ цяпер 52 ачкі, у мінскага "Дынама" — 39 і матч у запасе, у "Мінска" засталося 37, у "Шахцёра" 34 ачкі і гульня ў запасе.
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА